
Таццяна Мiкушына
Артыкул у часопicу
«Awareness» (11-2018)
Я нарадзiлася на поўднi Заходняй Сiбiры ў горадзе Омску, у дзяржаве, якой цяпер няма, – у Савецкiм Саюзе.
Усё маё жыццё складвалася па-за маiмi жаданнямi i iмкненнямi. Нiбыта само сабою.
Я не iмкнулася да Бога. Аднак у 15 гадоў атрымала спартовую траўму i з прычыны шматлiкiх памылак дактароў стала памiраць. У мяне быў сэпсіс, агульнае заражэнне крыві. Памiрала я прыкладна тыдзень. I потым зусiм нечакана пачала папраўляцца.
Калi я апрытомнела, раптам выразна зразумела, што вярнулася з iншага свету. I мне ў тым свеце было вельмi добра. Значна лепей, чым у навакольным фiзiчным свеце. Мною авалодалi дзве iдэi: першая – я зразумела, што Бог ёсць i Яго неабходна знайсцi, i другая – што я мушу вучыцца.
Аднак у грамадстве, у якiм я жыла, сцвярджалася, што Бога няма. Таму я нiдзе не магла знайсцi, дзе атрымаць веды пра Бога.
Я скончыла з дыпломам выдатнiка тэхнiчны ўніверсітэт, працавала 13 гадоў у канструктарскім бюро над праектаваннем касмічнай тэхнiкi.
Потым пачалася перабудова і перасталі плаціць заробак. Я вывучылася на бухгалтара i 10 гадоў працавала галоўным бухгалтарам у малым бiзнесе.
У 1997 годзе я знайшла Вучэнне амерыканскай арганiзацыi Саммiт Лайтхаўз. Наведала некалькi iмпрэзаў гэтай арганiзацыi, якiя праводзiлiся ў Расеi.
Шмат хто з маiх знаёмых хацелi быць пасланцамi i прымаць дыктоўкi ад Валадароў. Я не хацела гэтага. Але ўсё часцей згадвала пра тое, што зразумела ў 15 гадоў. Я мусiла знайсцi Бога.
У 2000 годзе ў маiм жыццi з’явiўся чалавек, якi прапанаваў навучыць мяне медытаваць. Я не хацела медытаваць.
Аднак пасля настойлiвых просьбаў з боку гэтага чалавека я згадзiлася паспрабаваць.
Лiтаральна праз пару месяцаў я стала чуць сваё Вышэйшае Я. А потым я стала чуць свайго Настаўнiка на тонкiм плане. Адзiн Настаўнiк змяняў другога: Кутхумi, Санат Кумара, Сурыя, Майтрэя, Гасподзь Шыва… Падчас медытацыяў адбывалася грандыёзная праца з маёй свядомасцю i падсвядомасцю. Мяне навучалi чуць Валадароў. Я пачала чуць усё лепей i лепей.
Тры гады спатрэбiлася Валадарам, каб раскрыць мае чакры i наладзiць маю сiстэму чакраў.
У 2002 годзе на працягу 4-х месяцаў я праходзiла вялiкае выпрабаванне. Калi б мне прапанавалi прайсцi яго яшчэ раз, то я б не змагла. Я была цалкам зруйнаваная. Часам не было сiлы нават прыгатаваць сабе паесцi.
Перад новым 2003 годам прыйшоў Гасподзь Майтрэя, i ў Ягонай прысутнасцi я раптам адчула незвычайную пакору перад Божай воляй. Я зразумела, што я толькi маленькая пясчынка ў руках Бога. Ён бясконца любiць мяне. I я люблю Яго. Нагэтулькi моцна, што гатовая падпарадкавацца ўсяму, што ён скажа. I калi б Бог пажадаў, каб я памерла, то я з радасцю пакарылася б Ягонай волi.
Калi на працягу трох медытацыяў запар мне ўдалося дасягнуць стану такой цiхамiрнасцi, то выпрабаванне скончылася.
Я працягвала медытаваць. Гэта былi надзвычай дзiвосныя медытацыi. Аднойчы я трапiла ў абсалютна шчаслiвы стан, калi ўсяго дасягнуў i няма куды болей iсцi. Стан поўнага спакою i поўнага шчасця. Я не адчувала свайго цела. Адзiнае, чаго мне хацелася, каб гэты стан не пакiдаў мяне нiколi. Але потым усё скончылася.
Гэта было найбольшае маё адкрыццё: Боскi свет знаходзiцца наўпрост там, дзе знаходжуся я i кожны з нас. I нас аддзяляе ад гэтага свету толькi наш узровень усведамлення, нашыя вiбрацыi.
Увесь Шлях да Бога ляжыць не звонку. Ён ляжыць ува мне самой.
У 2004 годзе падчас медытацыi я даведалася, што мне далi Мантыю Пасланца Вялiкага Белага Братэрства.
Вялiкае Белае Братэрства – назва супольнасцi Iстотаў Святла, якiя дасягнулi наступнай ступенi эвалюцыйнага развiцця. Яны знаходзяцца ў больш тонкiх сферах Быцця. Слова «Вялiкае» азначае высокую ступень духоўных дасягненняў гэтых Iстотаў. Слова «Белае» сiмвалiзуе беззаганна белае свячэнне аўраў гэтых Iстотаў Святла. Слова «Братэрства» кажа пра абсалютна iншыя прынцыпы ўзаемадачыненняў памiж гэтымi Iстотамi Святла. Яны нязменна знаходзяцца ў стане Любовi i адзiнства адно з адным i з Творцам гэтага Сусвету.
Мантыяй Пасланца Вялікага Белага Братэрства надзяляюцца індывіды, якія прайшлі адмысловую падрыхтоўку, – тыя, каму Братэрства давярае рэпрэзентаваць Ягоныя інтарэсы на фізічным плане. Мантыя дазваляе з дапамогай спецыяльнай методыкі з вялікай ступенню дакладнасці прымаць і перадаваць чалавецтву Пасланнi Істотаў з Вышэйшых Сфераў Быцця.
Я зрабiла запiс пра гэтую падзею ў дзённiку i на нейкi час забылася на яго. Я падумала, што калi ў мяне сапраўды ёсць Мантыя Пасланца Вялікага Белага Братэрства, то яна павiнна праявiць сябе на фiзiчным плане.
Тады я перапiсвалася з жанчынаю з ЗША. Яна прымала тым часам дыктоўкi ад Узнесеных Валадароў i мела магчымасць з iмi зносiцца. Неяк у перапiсцы я паведамiла ёй, што ў мяне ёсць Мантыя Пасланца Вялікага Белага Братэрства.
Я працавала тады бухгалтарам, i мне здавалася, што я жыву адначасова ў двух светах: падчас медытацыяў – у Боскiм свеце, а ў астатнi час я – звычайны бухгалтар.
31 жнiўня 2004 года мяне зволiлi з працы з зусiм смешнай нагоды: я прапусцiла лiтару ў плацежным даручэннi.
Мне было 46 гадоў. Я стала на ўлiк у службу занятасцi, але на працу мяне не бралi з прычыны ўзросту. Немагчыма было знайсцi працу, бо я была «занадта старая».
3 сакавiка 2005 года мне напiсала мая знаёмая з Амерыкi i паведамiла, што да яе прыходзiў Уладар Морыя i сказаў, што мая Мантыя Пасланца Вялікага Белага Братэрства робiцца актыўнай i я павiнна пачаць прымаць Дыктоўкi ад Валадароў.
Я напiсала ў адказ, што я чую Валадароў, але нiколi не прымала Дыктовак ад Iх. Тады яна напiсала мне яшчэ раз i яшчэ раз.
У Амерыцы была ранiца, у мяне – позняя ноч. Я напiсала, што калi Валадары прыйдуць да мяне даваць дыктоўкi, то яна будзе першым чалавекам, хто пра гэта даведаецца. Я заснула.
Калi на другi дзень я пачала медытаваць, да мяне прыйшоў Санат Кумара. Я ўбачыла, як увесь пакой напоўнiўся жоўта-ружовым туманам, якi свяцiўся. Санат Кумара сказаў, што Ён хоча даць праз мяне Пасланне.
Я сказала, што радая б прыняць, але ў мяне грып i насмарк.
Ён сказаў: «Пасылаю гаючы прамень». Праз хвiлiну ў мяне не было насмарку, i ўсе прыкметы грыпу знiклi.
Я прыняла першае Пасланне ад Валадароў. Гэта адбылося 4 сакавiка 2005 года.
Валадары працягвалi прыходзiць штодня. I штодня я прымала па адным Пасланнi. Валадары былi розныя. Больш за 50 Iстотаў Святла з розных светаў.
Так прайшоў месяц. Я працягвала хадзiць у службу занятасцi, але працы для мяне не было.
Мае грошы канчалiся, i я вымушаная была абмежаваць сваё харчаванне. Я з’ядала паўшклянкi аўсяных шматкоў ранiцаю i паўшклянкi грачаных або рысавых крупаў увечар.
А дыктоўкi працягвалiся штодня бесперапынна. Умоваю Валадароў было, што я буду ставiць дыктоўкi ў той самы дзень на свой сайт «Сiрыус» https://sirius-ru.net.
Сама я не магла зразумець, як усё гэта адбываецца i цi ёсць якая-кольвечы каштоўнасць у тым, што я запiсваю. Мяне збянтэжыла тое, што мая знаёмая з Амерыкi пасля першых пяцi прынятых мною Дыктовак напiсала, што мне трэба перастаць прымаць Дыктоўкi, бо я, маўляў, прымаю iх са свае падсвядомасцi.
Я пачала звяртацца да знаёмых, яны адсылалi мяне да сваiх знаёмых, празорцаў. Усе, да каго я звярталася, пацвердзiлi, што Пасланнi, якiя я прымаю, насамрэч маюць Боскае паходжанне.
Дыктоўкi працягвалiся. Сакавiк, красавiк, травень i чэрвень. На пачатку чэрвеня мне стала цяжка падтрымлiваць працоўны рытм. Я ўставала ранiцаю, i ў мяне была адна думка – трэба прыняць Дыктоўку. Хутка надыходзiў вечар, i ў мяне была адна думка: заўтра трэба прымаць Дыктоўку.
Гэта было вельмi цяжка. Чатыры месяцы напружанай працы, калi патрабавалася пачуць тое, што не чуваць, убачыць тое, што не вiдаць.
Але гэта быў толькi першы цыкл Пасланняў, якiя Валадары далi праз мяне.
Потым было 12 гадоў такой самай напружанай працы.
Я не магла болей жыць у горадзе. Дзякуючы дапамозе людзей мне ўдалося пабудаваць дом недалёка ад Омска.
У гэтым доме я прымала Пасланнi да 2012 года.


19 красавiка 2012 года падпалiлi драўляны плот вакол майго дома з чатырох бакоў. Агонь хутка перакiнуўся на сосны i бярозы. Полымя шугала ў вышыню на 10 метраў. Гэта была сцяна дыму i агню.
Са мною было пяць чалавек, якiя прыбеглi на дапамогу. Мы вымушаныя былi схавацца ад агню ўнутры дома, бо знадворку быў моцны жар i дым.
Я паднялася на мансарду, каб узяць рэчы. Аднак я пачула, як ад агню адшчапляецца сайдынг пад страхою. Пад сайдынгам быў пенапласт. Усе гэтыя матэрыялы вельмi гаручыя, i дым пры iх згараннi атрутны. I тут я зразумела, што мы ўсе згарым. Гэта непазбежна.
Я ўспомнiла, што трэба прасiць паратунку ў Бога. Я стала крычаць: «Арханёл Мiхал! Ратуй! Ратуй! Ратуй!»
Пасля некалькiх заклiкаў я зразумела, што сайдынг перастаў адшчапляцца i шум агню як быццам сцiх. Пазней я ўбачыла, як сасна, якая краналася галiнамi сайдынгу на мансардзе, раптам перастала гарэць. Сляды ад агню дайшлi да нiжнiх галiнаў, нiжнiя галiны абгарэлi, але сасна патухла сама. Яе анiхто не тушыў.
Тое, што мы тады ўратавалiся, было проста цудам.
На патрабаванне Валадароў я вымушаная была з’ехаць з Расеi. Я ўвесь час перамяшчалася ў пошуках месца, дзе можна было працаваць i прымаць Пасланнi.
Усяго мною прынята каля 500 Пасланняў i напiсана больш за 70 кнiг. Многiя кнiгi перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, балгарскую, латышскую, лiтоўскую, партугальскую, армянскую i некаторыя iншыя мовы.
Мне б хацелася, каб дзякуючы прынятым мною Пасланням людзi зразумелi, што Бог знаходзiцца якраз там, дзе знаходзiмся мы. I нас аддзяляе ад Яго толькi ўзровень нашых вiбрацыяў.
Уласна кажучы, мы ўсе i ёсць Бог ва ўвасабленнi. Праз кожнага з нас Бог праяўляе Сябе.
Таццяна Мiкушына.
Святло i Любоў!